Маленькая і простая бібліятэка для канвертацыі кірыліцы ў сучасную, "чэшскую" лацінку (з ž, č, š і v).
Пакет апублікаваны ў NPM. Інсталяцыя трывіяльная:
npm install latynkatar
Усё досыць просталінейна:
import convertCyrToLat from "../src/latynkatar";
a = convertCyrToLat("Але лёс склаўся так, што хрусць - і папалам!");
("Ale los skłaŭsia tak, što chruść - i papałam!");Асноўныя параметры працы бібліятэкі:
- Ніякага выпраўлення памылак.
- Са зменаў правапісу толькі яўна пазначаецца транзітыўная мяккасць зычных, астатняе пры канвертацыі захоўваецца роўна з тымі ж асаблівасцямі правапісу і памылкамі, якія былі да канвертацыі.
- Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар маюць вялікай толькі першую літару ў пары (Chleb, Jan), што можа быць праблемай у выпадках, калі гэта не слова з вялікай літары ці абрэвіятура, а проста нешта напісанае КАПСАМ. Бо атрымаецца ChLEB, JaN.
У якасці анлайн канвертара створанага на аснове версіі бібліяткі на Python магу прапанаваць паглядзець на сайт latynkatar.org. Зыходнікі сайта даступныя тут.
Copyright Łatynkatar group, 2025
